Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь
Згодна з 19 артыкулам Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн з’яўляюцца сімваламі суверэнітэту краіны.
Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой прамавугольнае палотнішча, якое складаецца з дзвюх гарызантальна размешчаных каляровых палос: верхняй — чырвонага колеру шырынёй у 2/3 і ніжняй — зялёнага колеру ў 1/3 шырыні сцяга. Каля дрэўка вертыкальна размешчаны беларускі нацыянальны арнамент чырвонага колеру на белым полі, які складае 1/9 даўжыні сцяга.
Што азначаюць колеры сцяга?
Чырвоны колер — колер сонца, якое ўзыходзіць над нашай Радзімай. Таксама гэты колер сімвалізуе моц, энэргію і мужнасць нашага народу, які у любую хвіліну зможа абаранісь краіну ад ворагаў.
Зялены колер — колер нашай цудоўнай прыроды: нашых лясоў, азер, рэк. Акрамя таго, гэты колер сімвалізуе жыцце, адраджэнне, маладосць і працавітасць.
Белы колер — гэта колер сталасці, мудрасці, вопыту і яшче чысціні, духоўнасці, бязгрэшнасці.

Наш сцяг мае таксама арнамент з геаметрычных фігур. Узор гэты мае назву «узыходзячае сонца». Вялікі ромб — гэта поле, на якім з пакон вякоў працуюць беларусы; крыж унутры ромба — гэта сімвал сонца, якое корміць прыроду, дае ей моц. Арнамент флага нібы кажа: «Узыйдзі, сонейка, сагрэй зямельку нашу, дай нам багаты ураджай!»
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь

Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой зялёны контур Рэспублікі Беларусь у залатых промнях сонца над зямным шарам. Зверху контуру знаходзіцца пяціканцовая чырвоная зорка. Герб абрамляе вянок з залатых каласоў, пераплеценых справа кветкамі канюшыны, злева — ільну. Каласы абвіты чырвона-зялёнай стужкай, на якой знізу зроблены надпіс золатам: Рэспубліка Беларусь.
У нашай краіне ўстаноўлена дзяржаўнае свята — Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь, якое штогод адзначаецца ў 2-ю нядзелю мая.
Нацыянальныя святы Беларусі
Дзяржаўныя святы Беларусі, іншыя святочныя і памятныя дні, якія адзначаюцца ў краіне:

Дзень Канстытуцыі
15 сакавіка 1994 года была прынята Канстытуцыя незалежнай Рэспублікі Беларусь.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі
Галоўнае свята Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі адзначаецца 2 красавіка. Менавіта ў гэты дзень у 1996 годзе прэзідэнты Расіі і Беларусі Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка падпісалі ў Маскве Дагавор аб Супольніцтве Беларусі і Расіі. Праз год, 2 красавіка 1997 года, быў падпісаны Дагавор аб Саюзе Беларусі і Расіі, які быў пакладзены ў аснову працэсаў інтэграцыі дзвюх дзяржаў.

Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь
2-я нядзеля мая – Дзень Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь.
Свята прысвечана галоўным сімвалам краіны, якія ўвасабляюць ідэі нацыянальнага адзінства і з’яўляюцца важнейшымі атрыбутамі суверэнітэту і незалежнасці Беларусі.

Дзень Перамогі
9 мая Беларусь святкуе перамогу над фашызмам у Вялікай Айчыннай вайне (Другой сусветнай). У краіне гэта адна з самых шануемых дат, таму што перамога дасталася вялікай цаной – загінуў кожны трэці беларус.
Ветэраны вайны ў Беларусі карыстаюцца асаблівай пашанай, таму ўрачыстыя шэсці ветэранаў – галоўнае святочнае мерапрыемства Дня Перамогі. Яны праходзяць па ўсёй краіне.

Дзень Незалежнасці
У Беларусі Дзень Незалежнасці – галоўнае дзяржаўнае свята. Яно адзначаецца 3 ліпеня – у дзень вызвалення ў 1944 годзе горада Мінска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.
Галоўнае мерапрыемства свята – урачысты парад. У Мінску ён праводзіцца на праспекце Пераможцаў і нагадвае аб тым, што беларускі народ цаной неймаверных страт заваяваў свабоду краіны, а таксама дэманструе дасягненні суверэннай Беларусі.

Святы і памятныя дні ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
23 лютага – Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Хоць галоўныя героі гэтага дня ваеннаслужачыя, у Беларусі ён лічыцца святам усіх мужчын.
8 Сакавіка – Дзень жанчын. Свята было заснавана ў хуткім часе пасля рэвалюцыі 1917 года. У сучаснай Беларусі 8 Сакавіка з’яўляецца святам Вясны і днём, калі ўшаноўваюць жанчын.
1 Мая – Свята працы. Дзень працы – адно з папулярных свят у Беларусі. У гэты дзень праводзіцца мноства канцэртаў і іншых відовішчных мерапрыемстваў. Многія святкуюць яго, робячы пікнікі.
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).

Памятныя дні
У Беларусі афіцыйна ўстаноўлены памятныя дні, у якія прынята ўспамінаць ахвяр вялікіх трагедый, аддаваць даніну павагі памерлым.
Дзень памінання памерлых (Радаўніца) – 9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня. У гэты дзень прынята наведваць могілкі, прыводзіць у парадак магілы сваякоў і блізкіх людзей.
26 красавіка – Дзень чарнобыльскай трагедыі.
22 чэрвеня – Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Народныя святы
Нараўне з афіцыйнымі ў Беларусі застаюцца папулярнымі старажытныя народныя святы, адно з якіх – Купалле. Яно адзначаецца ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Святкаванне суправаджаецца народнымі абрадамі, песнямі, карагодамі. Абавязковыя атрыбуты свята – рытуальныя скачкі праз вогнішча і купанне.

Каляндар святочных і памятных дзён, якія з’яўляюцца нерабочымі ў Беларусі
1 студзеня – Новы год.
7 студзеня – Ражджаство Хрыстова (праваслаўнае).
8 Сакавіка – Дзень жанчын.
9-ы дзень пасля праваслаўнага Вялікадня — Радаўніца
1 Мая — Свята працы.
9 Мая — Дзень Перамогі.
3 ліпеня — Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі.
25 снежня – Ражджаство Хрыстова (каталіцкае).
Нацыянальнае адзенне беларусаў
Белару́скі нацыяна́льны касцю́м — комплексы адзення, абутку і аксесуараў, якія склаліся на працягу стагоддзяў для выкарыстання беларусамі ў штодзённым і святочным ужытку. Нацыянальны касцюм мае надзвычай высокую культурную каштоўнасць і з’яўляецца адным з этнічных атрыбутаў беларускага народа.<article>
Вылучаюць прынамсі 3 разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма (у адпаведнасці з сацыяльнай прыналежнасцю):
Беларускі сялянскі мае глыбокія гістарычныя карані і захаваў шмат архаічных рыс. Спалучаючы ў сабе практычнасць і эстэтычнасць, ён з’яўляўся і з’яўляецца значна большай рэччу, чым проста адзеннем ці нават мастацкім творам. Сялянскі касцюм беларусаў адлюстроўваў мясцовыя традыцыі, патрэбы і сацыяльны статус прадстаўнікоў беларускага народа, светапогляд майстроў, якія яго выраблялі, а ў дэкаратыўным арнаменце часам чытаюцца цэлыя змястоўныя гісторыі. Звычайна менавіта сялянскі касцюм маюць на ўвазе, калі вядуць гаворку пра нацыянальны касцюм беларусаў увогуле.
Мяшчанскі і шляхецкі нацыянальныя касцюмы ўпісваюцца ў агульнаеўрапейскія модныя тэндэнцыі, але пры гэтым маюць у сабе вялікую колькасць нацыянальных асаблівасцей, што дазваляе лічыць іх за разнавіднасці беларускага нацыянальнага касцюма.
Партрэты беларускіх пісьменнікаў







